:

Аб рабочай паездцы ў Чанакале і адкрыцці выставы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

10.07.2021 г.

8-10 ліпеня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед знаходзіўся з рабочым візітам у правінцыі Чанакале.

У ходзе візіту праведзены сустрэчы з губернатарам правінцыі Ільхамi Акташам і мэрам горада Чанакале Улгюрам Гёханам. На сустрэчах з кіраўніцтвам правінцыі абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у першую чаргу, на гандлёва-эканамічным і культурным кірунках. Дамовіліся аб прапрацоўцы пытання па ўсталяванні пабрацімскіх адносін з Навагрудскім раёнам.

На сустрэчах з кіраўніцтвам праўлення Гандлёва-прамысловай палаты Чанакале і рэгіянальнай асацыяцыі «МУСIАД» намечаны план двухбаковага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву ў частцы актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у цэнтральнай гарадской галерэі «Махал» у прысутнасці мэра Чанакале і віцэ-губернатара правінцыі Чанакале была адкрыта выстава «Лясная песня». У аснову выставы ляглі адаптаваныя Генконсульствам матэрыялы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі i Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве, якое сабрала звыш 50 прадстаўнікоў рэгіянальных уладаў, бізнесу, СМІ, дзеячаў культуры, беларускай дыяспары, Генконсул Беларусi ў сваім выступе звярнуўся да журботных старонак Другой сусветнай вайны, адзначыў, што памяць беларусаў не дазволіць перапісваць гісторыю, якой бы нязручнай яна ні была з пункту гледжання сённяшніх палітыкаў. Звярнуў увагу на сімвалічнасць адкрыцця выставы ў горадзе, знакавым для незалежнасці Турэцкай Рэспублікі.

Мерапрыемства шырока асвятлялі нацыянальныя і мясцовыя СМІ.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці