:

Абмен пашпарта грамадзянам, якiя часова знаходзяцца за мяжой

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

Грамадзянін, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь i выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання, можа звярнуцца па пытанні абмену пашпарта да Генконсульства. Пры гэтым прыём дакументаў і ўручэнне пашпарта ажыццяўляе Генконсульства, а афармленне (абмен) пашпарта ажыццяўляе орган унутраных спраў па месцы жыхарства грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь. Адначасова Генконсульства выконвае пастаноўку грамадзяніна на часовы консульскі ўлік.


Прыём дакументаў на абмен пашпарта грамадзяніну ажыццяўляе Генконсульства ў выпадках:

  • заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта;
  • зрасходавання лістоў, прызначаных для адзнак;
  • непрыгоднасці для выкарыстання;
  • змены палавой прыналежнасці;
  • змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку;
  • устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце.

Пры абмене пашпарта ў дадзеным выпадку заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, зрасходавання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыгоднасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці

  • пашпарт, якi падлягае абмену і копіі наступных старонак у двух экзэмплярах: разварот з фатаграфіяй, з рускiм/беларускім напісаннем прозвішча, са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзiцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
  • пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна (грамадзянкі) памерлым (ёй) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце

  • пашпарт, якi падлягае абмену і копіі наступных старонак у двух экзэмплярах: разварот з фатаграфіяй, з рускiм/беларускім напісаннем прозвішча, са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзiцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
  • пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, якi раней стала пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь, на пастаяннае жыхарства да Рэспублікi Беларусь)

Законны прадстаўнік прадстаўляе

  • пашпарт, якi падлягае абмену і копіі наступных старонак у двух экзэмплярах: разварот з фатаграфіяй, з рускiм/беларускім напісаннем прозвішча, са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка, і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускiм/беларускім напісаннем прозвішча;
  • пасведчанне аб нараджэннi;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якiя адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку абмену пашпарта ў першачарговым парадку;
  • копію рашэння камісіі па накіраванню грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя — для непаўналетніх, што накіроўваюцца за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарта ў першачарговым парадку;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.


Тэрмін выдачы пашпарта складае да 4-х месяцаў.

Памер консульскага збору за выдачу пашпарта (для грамадзян любога ўзросту) — 100 еўра.

Дакументы, якія выдаюцца замежным дзяржавай, павінны быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на рускую ці беларускую мову, выкананым
акрэдытаваным перакладчыкам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці