:

Выдача пашпарта для сталага пражывання за мяжой

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

Пры выдачы пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, заяўнік прадстаўляе:

для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту

  • пашпарт заяўніка і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку, са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне аб нараджэннi;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта

  • заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь

  • дакумент, які сведчыць асобу, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы былой грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства заяўніка або міжнароднай арганізацыяй;
  • 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту законны прадстаўнік прадстаўляе:

  • пашпарт (пры яго наяўнасці) і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку, са штампам аб рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўнагадовага;
  • пашпарт і копіі наступных старонак: старонка з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку, ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўнагадовага і яго копію;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўнагадовага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўнагадовага на пражыванне.

для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта законны прадстаўнік прадстаўляе:

  • заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўнагадовага;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўнагадовага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўнагадовага на пражыванне;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання).

для грамадзяніна, якi не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь законны прадстаўнік прадстаўляе:

  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўнагадовага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампет энтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўнагадовага на пражыванне.

Тэрмін выдачы пашпарта складае да 4-х месяцаў.

Памер консульскага збору за выдачу пашпарта для грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой, – 50 еўра.

Дакументы, якія выдаюцца замежнай дзяржавай, павінны быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на рускую ці беларускую мову, выкананым акрэдытаваным перакладчыкам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці