Абмен пашпарта для сталага пражывання за мяжой
Пры абмене пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, заяўнік прадстаўляе:
для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, ўстанаўлення недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, израсходования аркушаў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці
- пашпарт, якi падлягае абмену і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка – у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, вызначэння недакладнасцяў у дадзеных або адзнаках у пашпарце, змены палавой прыналежнасці;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту законны прадстаўнік прадстаўляе
- пашпарт, якi падлягае абмену і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўнагадовага;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім / беларускім варыянтамі напісання прозвішча, імя, імя па бацьку;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўнагадовага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным аркушам);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўнагадовага на пражыванне.
Тэрмін выдачы пашпарта складае да 3-х месяцаў.
Памер консульскага збору за выдачу пашпарта для грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой, – 40 еўра.
Непаўнагадовыя ва ўзросце да 14 гадоў вызваляюцца ад платы консульскага збору.
Дакументы, якія выдаюцца замежнай дзяржавай, павінны быць легалізаваныя (прастаўлены апастыль) і суправаджацца перакладам на рускую ці беларускую мову, выкананым акрэдытаваным перакладчыкам.