:

Агульная інфармацыя

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

Грамадзянін, які стала жыве за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь, абавязаны мець пашпарт незалежна ад узросту.

Выдача пашпарта праводзiцца ў выпадках:

  • у сувязі з дасягненнем 14-гадовага ўзросту;
  • непаўнагадоваму, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, па заяве аднаго з яго законных прадстаўнікоў;
  • пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта;
  • для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта грамадзянам, якiя выехалi з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднаразова на тэрмін не больш за два гады.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці