Разгляд заявы аб аднаразовым падаўжэнні пашпарта
Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)
Органы дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права працягваць тэрмін дзеяння пашпарта грамадзянам, якiя выехалi з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, аднакратна на тэрмін не больш за два гады.
Неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь можа быць абумоўлена хваробай, навучаннем, ажыццяўленнем грамадзянінам Рэспублікі Беларусь працоўнай дзейнасці, наяўнасцю ў яго сямейных і іншых абставінаў ў дзяржаве часовага знаходжання, якія не дазваляюць яму вырабіць абмен пашпарта ва ўстаноўленым парадку.
Для аднаразовага падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, якi часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь, у Генеральнае консульства прадстаўляюцца наступныя дакументы:
для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту
- пашпарт і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім/беларускім напісаннем прозвішча, штампам аб месцы рэгістрацыі;
- адна каляровая фатаграфія заяўніка, адпаведная яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
- дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў дзяржаве знаходжання;
- згода законнага прадстаўніка непаўналетняга (ад 14 да 18 гадоў) на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, засведчаная натарыяльна;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту
Законны прадстаўнік прадстаўляе:
- пашпарт непаўналетняга і копіі наступных старонак: разварот з фатаграфіяй, з рускім/беларускім напісаннем прозвішча, штампам аб месцы рэгістрацыі;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
- дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта ажыццяўляецца ў тэрмін да 1 месяца з дня звароту.
Памер консульскага збору — 30 еўра.
Тэрмін падаўжэння — да 2 гадоў з дня заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.
Пры звароце з заявай аб падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта просім улічваць наступнае:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь можа быць падоўжаны толькі адзін раз і паўторнаму падаўжэнню не падлягае;
- пашпарта серыі «РР» не падаўжаюцца;
- наяўнасць пасведчання на права жыхарства (oturma izin) або турэцкага грамадзянства не з'яўляецца неабходнай умовай, а таксама падставай для падаўжэння пашпарта;
- пашпарт, тэрмін дзеяння якога падоўжаны, можа быць выкарыстаны толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, пасля чаго павінен быць выраблены яго абмен.