:

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам Турэцкай асацыяцыі турыстычных агенцтваў

13.07.2021 г.

13 ліпеня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з членам праўлення Турэцкай асацыяцыі турыстычных агенцтваў (TÜRSAB) Асманам Толга Генджэрам і кіраўніком групы стратэгічнага планавання, каардынацыі і маркетынгу TÜRSAB Левентам Дэмiрэлам.

На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане турыстычнай галіны на фоне няпростаго эпідэміялагічнага становішча.

Прадметна абмеркаваны планы па правядзенні ў сярэдзіне верасня 2021 г. азнаямленчага тура ў Рэспубліку Беларусь з удзелам членаў TÜRSAB па запрашэнні Міністэрства спорту і турызму. Дасягнуты дамоўленасці пра тэматычнае напаўненне праграмы знаходжання турэцкай дэлегацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці