:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 89-й сесіі Генеральнай Асамблеі Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі

25.11.2021 г.

23-25 лістапада 2021 г. беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком нацыянальнага цэнтральнага бюро Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (ІНТЭРПОЛА) Дзмітрыем Мядзведзевым узяла ўдзел у 89-й сесіі Генеральнай Асамблеі Інтэрпола.

На сустрэчы з кіраўніком дэпартамента міжнародных адносін генеральнай дырэкцыі бяспекі МУС Турцыі Заферам Эрсінам беларуская дэлегацыя пры ўдзеле Генеральнага консула Беларусі ў Стамбуле Аляксея Шведа намеціла парадак узаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

На «палях» форуму беларускія прадстаўнікі правялі яшчэ шэраг двухбаковых сустрэч з нацыянальнымі дэлегацыямі трэціх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці