:

Аб удзеле Генконсульства Беларусі ў Міжнародным кулінарным фестывалі

15.06.2022 г.

15 чэрвеня 2022 г. у гісторыка-культурным цэнтры Стамбула на пляцоўцы басфорскага Галатапорта адкрыўся Міжнародны кулінарны фестываль Бейаглу. Акрамя шырокага кола стамбульскіх рэстаранаў, генконсульствы 14 краін (Азербайджан, Беларусь, Бразілія, Інданезія, Iталiя, Кувейт, Ліван, Лівія, Малайзія, Марока, Мексіка, Таджыкістан і Расія) прадставілі на сваіх нацыянальных стэндах стравы традыцыйнай кухні.

На беларускім стэндзе мелась шмат мясной і сырнай прадукцыi прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, беларуская гарбата і прысмакі. Падтрымку змястоўнай напоўненасці беларускага стала аказала актывістка Кацярына Матусевіч. З магчымасцямі беларускага гастранамічнага турызму наведвальнікі фестывалю змаглі азнаёміцца ў промароліках на галоўным экране фестывалю.

У дзень адкрыцця беларускі стэнд наведаў кіраўнік муніцыпалітэта стамбульскага раёна Бейаглу Хайдар Алі Йылдыз з жонкай. Пачаставаўшыся беларускімі дранікамі і бабкай, пасцілой і нацыянальнымі кулінарнымі дэлікатэсамі, стамбульскія прадстаўнікі паразмаўлялі з Генеральным консулам Беларусі Аляксеем Шведам, удзельнікамі стэнда.

Беларускі дыпламат даў інтэрв'ю аднаму з нацыянальных тэлеканалаў навін Турцыі.

Чакаецца, што пяцідзённы фестываль, які адкрыўся сёння, наведаюць дзясяткі тысяч чалавек, якія азнаёмяцца з культурай і турыстычнымі магчымасцямі прадстаўленых на гэтым кулінарным свяце краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці