:

Аб сустрэчы Генконсула са студэнтамі стамбульскага Універсітэта Айдын

22.12.2021 г.

22 снежня 2021 г. па запрашэнні кіраўніцтва стамбульскага Універсітэта Айдын Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу са студэнтамі гэтай ВНУ ў рамках традыцыйнага сацыяльнага мерапрыемства «Гадзіна на каву».

Нефармальная гутарка беларускага дыпламата са шматнацыянальнай аўдыторыяй, якія прайшла ў пазітыўным, зацікаўленым ключы, была прысвечана актуальным пытанням беларуска-турэцкіх двухбаковых адносін і рэгіянальнаму парадку дня. Сесія адказаў на пытанні выклікала жывы водгук у прысутных.

У канцы мерапрыемства па запрашэнні Генконсула кожны ўдзельнік коратка выказаўся аб сваім асабістым стаўленні да Беларусі, большасць назвалі яе хутка развіваючайся і міралюбівай. У дар нядаўна адкрытай бібліятэцы Універсітэта Айдын Аляксей Швед перадаў блicкучае  выданне «Беларусь і Ісламскі свет», складзенае на англійскай, арабскай, рускай і турэцкай мовах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці