:

Аб сустрэчы з губернатарам Стамбульскага аэрапорта

11.06.2021 г.

11 чэрвеня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з губернатарам Стамбульскага аэрапорта Мехметам Iлькерам Хактанкачмазам.

Даведка: Губернатарства Стамбульскага аэрапорта выдзелена са складу губернатарства правінцыі Стамбул у асобную аўтаномную адміністрацыйную адзінку пасля ўводу ў эксплуатацыю ў красавіку 2019 г. новага стамбульскага аэрапорта (раней міжнародны аэрапорт им.Атацюрка ўзначальваў віцэ-губернатар Стамбула), а таксама надзелена шырокімі паўнамоцтвамі ў частцы кіравання гэтым аэрапортам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы нарошчвання турыстычных патокаў паміж Рэспублікай Беларусь і Турцыяй, дамовіліся аб рашэнні шэрагу арганізацыйных пытанняў.

Прадстаўнік ААТ «МАЗ» у Стамбуле Дзмітрый Ананіч, які ўзяў удзел у сустрэчы,  прадставіў магчымасці беларускага завода ў частцы вытворчасці лінейкі аэрадромнай тэхнікі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці