:

Аб паездцы Генконсула ў Ізмір

23.12.2022 г.

22-23 снежня 2022 г. Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед знаходзіўся з працоўным візітам у Ізміры.

22 снежня беларускі дыпламат ад імя Міністра адукацыі Беларусі ўручыў 10-гадовай iзмірскай  школьнiцы Эйлюль Чэліккіран дыплом пераможцы ў намінацыі «Графіка» VIII адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце». На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва сярэдняй школы імя прэфекта Азгюра Азёр Курака.

23 снежня 2022 г. на базе офіса Ганаровага консула Беларусі ў Ізміры Аляксей Швед правёў выязны прыём для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах консульскай акругі Генконсульства. На мерапрыемстве адбыўся зацікаўлены дыялог з суайчыннікамі аб умовах жыцця ў Турцыі, дадзены кансультацыі па актуальных консульска-прававых пытаннях, аформлены шэраг консульскіх дзеянняў.

У гэты ж дзень у Ізмірскім культурным таварыстве беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў адбылася пераднавагодняя сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Генконсулам Беларусі. У год стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках акцыі “Аб Беларусі – беларусам замежжа” актыву таварыства быў перададзены кніжны фонд з навучальных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры, а беларускую дзятву прывялі ў захапленне салодкія падарункі-цацкі ад знакамітай кандытарскай фабрыкі “Спартак”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці