:

Аб Беларускіх Калядах у Стамбуле

25.12.2021 г.

25 снежня 2021 г. у раённым культурным цэнтры Бакыркёй/Стамбул адбыліся традыцыйныя Беларускія Каляды.

На блiскучае пераднавагодняе мерапрыемства, якое прайшло пасля двухгадовай пандэмічнай паўзы пры падтрымцы беларускага Генконсульства ў Стамбуле і мэрыі раёна Бакыркёй, сабралася каля ста прадстаўнікоў беларускай дыяспары Стамбула з дзецьмі. У мерапрыемстве ўзяло ўдзел кіраўніцтва раённага муніцыпалітэта, прадстаўнікі СМІ. 

Ва ўступным слове Генконсул Аляксей Швед адзначыў важнасць, асабліва ў Год народнага адзінства, правядзення аб'яднаўчых мерапрыемстваў з удзелам беларускай дыяспары, падтрымання нацыянальных і культурных традыцый за мяжой, пажадаў беларусам Стамбульшчыны поспехаў і моцнага здароўя ў надыходзячым годзе.

Прысутныя з задавальненнем узялі ўдзел у інтэрактыўнай тэатралізаванай пастаноўцы з навагоднімі персанажамі. У канцы Каляднай казкі кожнае дзіця атрымала «салодкi» навагоднi падарунак ад кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

Па завяршэнні пастаноўкi ўдзельнікі пачаставаліся за беларускім салодкім сталом.

Публікацыя на сайце ТУРЦЫЯ 24

Публікацыя на сайце SPUTNIK NEWS

Публікацыя ў газеце Голас Радзiмы

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці