:

Аб круглым стале ў Генконсульстве для турэцкай бізнес-супольнасці

21.10.2021 г.

21 кастрычніка 2021 г. у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Стамбуле адбыўся круглы стол з членамі Беларуска-турэцкага дзелавога савета Камітэта знешнеэканамічных сувязяў Турцыі.

Мерапрыемства праведзена ў рамках рабочага візіту ў Турцыю дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных.

На круглым стале адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй. Дамовіліся аб планах узаемадзеяння ў 2022 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці