:

#МыПамятаем. Канцлагер у Азарычах.

09.05.2022 г.

У Азарычах упершыню ў свеце фашысты масава прымянілі бактэрыялагічную зброю. Па іх задуме, у ролі «тыфозных мін» супраць савецкіх салдат выступілі звыш 50 тысяч заражаных старых, жанчын, дзяцей. Канцлагер, які праіснаваў усяго 10 дзён, забраў жыцці больш за 20 тысяч мірных жыхароў.

Зняволеных у трох канцлагерах пад агульнай назвай Азарычы (лагеры Дзерць, Азарычы і Падасіннік) трымалі пад адкрытым небам без вады і ежы. Асаблівасць гэтага канцлагера ў тым, што большую частку вязняў складалі менавіта дзеці. Па ўмовах утрымання людзей у часы Другой сусветнай вайны аналагаў Азарычам няма. На вышках кругласутачна дзяжурылі салдаты, якія стралялі без папярэджання ў парушаючых забароны. Нельга было сабраць галінак і распаліць вогнішча, каб сагрэцца. Забаранялася будаваць буданы, людзі спалі на мерзлай зямлі. Не дазвалялася хаваць мёртвых, трупы першыя дні проста складалі самі вязні ў адно месца. Калі ў іх не засталося сіл, знежывелыя целы ляжалі па ўсім лагеры.

У 1965 годзе быў створаны мемарыял, які аб'ядноўвае тры белыя стэлы — сімвал Азарыцкіх лагераў — на якіх намаляваны вязні і высечаны імёны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці