:

Аб сустрэчы Генконсула з віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі TÜRSAB

29.09.2021 г.

29 верасня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Турэцкай асацыяцыі турыстычных агенцтваў (TÜRSAB) Алі Бiлiрам.

На сустрэчы бакі падвялі вынікі азнаямленчай паездкі прадстаўнічай дэлегацыі TÜRSAB у Беларусь, якая адбылась у сярэдзіне верасня. Турэцкі бок высока ацаніў беларускую гасціннасць, а таксама гатоўнасць інфраструктуры да прыёму замежных арганізаваных турыстаў.

Намецілі канкрэтны план па выкананні дасягнутых з Мінспорта Беларусі, Нацыянальным агенцтвам па турызме і беларускімі тураператарамі дамоўленасцяў у частцы асвятлення турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і абмену інфармацыйнымі матэрыяламі, сумеснага прасоўвання турыстычнага прадукту дзвюх краін на іншых рынках, удзелу ў галіновых выставах на тэрыторыі абедзвюх краін, падлучэння да правядзення Дзён культуры Беларусі ў Турцыі і Дзён культуры Турцыі ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці