:

Аб сустрэчы Генконсула з членамі дыпламатычнай камiсii асацыяцыі MÜSİAD

21.12.2022 г.

21 снежня 2022 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з членамі дыпламатычнай камiсii Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў MÜSİAD на чале з членам праўлення асацыяцыі Асманам Нуры Анюгёрэнам.

Бакі падвялі вынікі Міжнароднай выставы MÜSİAD EXPO, якая адбылася ў пачатку лістапада у г.Стамбуле пры ўдзеле беларускай дэлегацыі дзелавых колаў і Другога беларуска-турэцкага інвестыцыйна-дзелавога форуму, які адбыўся на палях гэтай выставы.

Намецілі напрамкі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву ў развіццё напрацаваных кантактаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці