
1-2 красавіка 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед знаходзіўся з рабочым візітам у правінцыі Кыркларэлi ў гістарычнай турэцкай Фракіі.
Падчас сустрэч з губернатарам правінцыі Кыркларэлi Асманам Бiлгiнам і мэрам аднайменнага горада Мехметам Кесiмаглу бакі абмеркавалі пытанні нарошчвання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння галоўным чынам на гандлёва-эканамічным напрамку. Кіраўніцтва Кыркларэлi ўнесла ініцыятыву аб усталяванні пабрацімскіх адносін з адным з гарадоў Беларусі.
На сустрэчы са старшынёй праўлення рэгіянальнай Гандлёва-прамысловай палаты Санерам Ілікам і прадстаўнікамі бізнесу Кыркларэлi беларускі дыпламат правёў прэзентацыю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь. Намецілі канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву. Турэцкія прадстаўнікі адзначылі гатоўнасць наведаць Рэспубліку Беларусь на працягу бягучага года.
.jpg)