
27 студзеня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед здзейсніў рабочую паездку ў г.Чорлу, турэцкая правінцыя Тэкірдаг.
На чарговай сустрэчы з мэрам Чорлу Ахметам Сарыкуртам у адказ на снежаньскую ініцыятыву турэцкага боку перададзена прапанова Бабруйскага гарвыканкама аб усталяванні пабрацімскіх адносін. Бакі дамовіліся аб далейшым парадку ўзаемадзеяння на міжрэгіянальным кірунку.

У той жа дзень беларускі дыпламат разам з дэлегацыяй ААТ «8 Сакавіка» наведаў некалькi машынабудаўнічых заводаў Чорлу для правядзення дзелавых перамоваў.