Аб уручэнні лiста падзякi заснавальніку кампаніі «Kıcri Dış Ticaret A.Ş.»

11 лютага 2021 г. у будынку Генконсульства Беларусі ў Стамбуле адбылося ўручэнне лiста падзякi заснавальніку кампаніі «Kıcri Dış Ticaret A.Ş.» Ібрагіму Курту.

У пачатку лютага турэцкі бізнесмен перадаў на карысць Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь дабрачынны груз медыцынскага прызначэння, які ўключае трохслаёвыя ахоўныя маскі ў колькасці 1,3 млн. штук.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед, які падпісаў лiст падзякi, высока ацаніў уклад прыватнай ініцыятывы ў мінімізацыю наступстваў пандэміі COVID-19.