
23-25 лютага 2021 г. пры садзейнічанні Генконсульства Беларусі адбыўся візіт у Стамбул прадстаўнiкоў-«міжнароднікаў» шасці беларускіх ВНУ і Цэнтра міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі.
Дэлегацыя прадстаўляла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У ходзе візіту члены беларускай дэлегацыі наведалі Стамбульскі ўніверсітэт і Айдынскi ўніверсітэт г.Стамбула, азнаёміліся з арганізацыяй працы на кампусах універсітэтаў. У ходзе сустрэч у рэктаратах стамбульскіх ВНУ адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб напрамках супрацоўніцтва паміж універсітэтамi.


На сустрэчы з прэзідэнтам Еўразійскага саюза ўніверсітэтаў (EURAS) Мустафой Айдынам Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед перадаў афіцыйнае запрашэнне Міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі наведаць нашу краіну з рабочым візітам. Бакi пры шырокім удзеле зацікаўленых абмеркавалі магчымасці ўдзелу беларускіх ВНУ ў будучых Еўразійскіх самітах па вышэйшай адукацыі, якія праводзяцца пад эгідай EURAS.

У ходзе двух сэсій поўнадзённага семінара на базе Генконсульства члены беларускай дэлегацыі праінфармавалі шырокае кола ўдзельнікаў (больш за 10 турэцкіх ВНУ і рэкрутынгавых агенцтваў, прадстаўнікоў гарадскіх уладаў) аб бягучым этапе развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прадставілі брэнд «Адукацыя ў Беларусі», праграмы бакалаўрыяту, магістратуры, курсы павышэння кваліфікацыі, летніх і зімовых школ, курсы рускай мовы. Дамовіліся з турэцкімі ўдзельнікамі семінара аб канкрэтных напрамках супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.
