Аб сустрэчы Генконсула з прэзідэнтам «Фонда Мармара»

26 сакавіка 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з прэзідэнтам Фонду стратэгічных і сацыяльных даследаванняў «Мармара» д-рам Акканам Суверам.

У ходзе сустрэчы закранулі вынікi праведзенага ў рэжыме анлайн 23-га Еўразійскай эканамічнага форума, удзел у якім узяў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў. А.Сувер перадаў запрашэнне беларускаму боку прыняць удзел на высокім узроўні ў чарговым ЕЭФ, які адбудзецца ў Стамбуле ў ліпені 2021 г.

Прэзідэнт Фонду выступіў з ініцыятывай аб накіраванні ў Беларусь у бягучым годзе дэлегацыі турэцкіх палітолагаў і журналістаў для правядзення сустрэч з беларускай экспертнай супольнасцю.

Дамовіліся аб падтрыманні працоўнага кантакту па ўсіх пытаннях абмеркаванай павесткi.