
31 сакавіка 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед узяў удзел у пасяджэнні Камітэта старэйшых службовых асоб Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС), якое прайшло ў рэжыме анлайн.
У рамках кароткага выступу Генконсул адзначыў, што Беларусь зацікаўлена і далей удзельнічаць у канструктыўных працэсах, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне ад Балтыйскага мора да Чорнага, лічыць, што АЧЭС нароўні з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі з'яўляецца аб'яднаўчым элементам, які паглыбляе давер і разуменне сярод усіх краін рэгіёну. Звярнуў увагу на тое, што і ў двухбаковым фармаце беларускі бок нацэлены на пашырэнне супрацоўніцтва з усімі чарнаморскімі краінамі па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.