Важна: Каранавірусная інфекцыя!

Паважаныя суайчыннікі,

ПА СТАНЕ НА РАНІЦУ 23 КРАСАВІКА ў Турцыі дыягнаставаны 4 501 382 выпадка захворвання на новы каранавірус COVID-19, 37329 чалавек памерла.

Нiжэй змешчана і пастаянна актуалізуецца інфармацыя аб мерах, прынятых Турцыяй у рамках барацьбы з распаўсюджаннем каранавіруса новага тыпу (Covid-19), а таксама нашы рэкамендацыі пра паводзіны ва ўмовах новай, спадзяемся, хуткаплыннай рэальнасці.

На ўсёй тэрыторыі Турцыі, у тым ліку ў Стамбуле, па працоўных днях дзейнічае каменданцкая гадзіна з 19.00 да 05.00, па выхадных днях з 19.00 пятніцы да 05.00 панядзелка. Рэстарацыі і кафэ працуюць толькі на вынас і дастаўку заказаў. Выкарыстанне грамадскага транспарту асобамі старэйшымі за 65 гадоў і маладзейшымі за 18 гадоў не дапускаецца. Рух паміж правінцыямі абмежаваны. Будзьце ласкавы, ўлічвайце гэты факт пры планаванні паездкі ў Турцыю.

Нашэнне маскі абавязкова для ўсіх асоб, якія выходзяць на вуліцу. Працуе гарачая лінія падтрымкі па кароткім нумары ALO 184 па пытаннях каранавіруснай інфекцыі (абслугоўванне вядзецца на турэцкай мове, але можна замовіць перакладчыка).

У Турцыі працягваюцца ўнутраныя і міжнародныя авіязносіны, у тым ліку з Рэспублікай Беларусь. Звяртаем увагу на тое, што пропуск у тэрмінал Стамбульскага аэрапорта ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці выкупленага білета і толькі ў дзень вылету.

Па прыбыцці ў Турцыю з Беларусi

  • Усе пасажыры, старэйшыя за шэсць гадоў, якія прыбываюць праз любыя памежныя пункты пропуску Турцыі (за выключэннем міжнародных транзітных пасажыраў), павінны мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, што пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання ПЛР на інфекцыю COVID-19, выкананага ня пазней 72 гадзін да тэрміну перасячэння мяжы. Адсутнасць медыцынскага дакумента з'яўляецца падставай для адмовы ва ўездзе ў Турцыю. Спіс цэнтраў у Беларусі, якія праводзяць лабараторныя ПЛР-даследаванні на наяўнасць COVID-19 на платнай аснове.
  • Усе пасажыры узростам старэйшыя за два гады павінны абавязкова насіць медыцынскія маскі падчас знаходжання ў аэрапорце і на борце ПС. Дзецям ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў дазваляецца карыстацца падыходзячай па памерах маскай або банданай. Асобы з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, астмай, аўтызмам і / або якія па медыцынскіх паказчыках ня могуць насіць маску на твары доўгі час — могуць выкарыстоўваць ахоўныя шчыткі для твару. Для пацверджання захворвання патрэбна медыцынскае заключэнне.
  • У якасці ручной паклажы ў салон можна праносіць толькі жаночыя сумкі, невялікія мужчынскія кайстры для дакументаў, ноўтбукі і торбы для пераноскі дзяцей. Іншыя рэчы забаронена браць з сабой у салон. Забараняецца перасоўванне па салоне падчас палёту, за выключэннем наведвання прыбіральні. Бартавое харчаванне для пасажыраў прадастаўляецца ў парадку чарговасці для захавання дыстанцыі паміж людзьмі, якія адначасова знялі маскі.
  • Усе пасажыры абавязаны запоўніць аркуш пасажыра, выдрукаваць яго ці закачаць на мабільную прыладу. Па выніках працэдуры пасажыру прысвойваецца HES-код. Аркуш пасажыра прад'яўляецца супрацоўніку авіякампаніі перад вылетам у Турцыю.
  • Усе пасажыры перад вылетам і па прыбыцці ў Турцыю праходзяць медыцынскае абследаванне на наяўнасць сімптаматыкі захворвання, у выпадку праяўлення станоўчай сімптаматыкі здаюць бясплатны PCR-тэст.
  • Пасажыры, што здалі станоўчы тэст, ВЫПРАВАДЖАНЫЯ З КРАІНЫ НЯ БУДУЦЬ і падлягаюць адпаведнаму лячэнню.

Пры ўездзе ў Беларусь

Усе наведвальнікі з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў Спіс, (У ТЫМ ЛІКУ З ТУРЦЫІ) павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь і не падлягаюць далейшаму пропуску праз мяжу да заканчэння 10-дзённага тэрміну.

Замежнікі, дасягнулыя шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь, павінны мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, што пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 . Адсутнасць медыцынскага дакумента з'яўляецца падставай для адмовы замежнікам ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.

Абмежаванні ў частцы самаізаляцыі і пропуску праз мяжу не распаўсюджваюцца на:

  • асоб, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • замежнікаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд'егерскай службы Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць дастаўку афіцыйнай карэспандэнцыі і дыпламатычнай пошты па міждзяржаўных фельд'егерскіх маршрутах;
  • супрацоўнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь», якія ажыццяўляюць дастаўку спецыяльных адпраўленняў па міждзяржаўных маршрутах спецыяльнай сувязі;
  • членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы;
  • асоб, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленнях пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • асоб, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
  • грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
  • замежнікаў, якія перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 году;
  • замежнікаў, якія перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і маюць дакументы, што пацвярджаюць выезд з Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Асобы, якія перавысілі 24-гадзінны тэрмін транзіту, праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прапускаюцца толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента;
  • замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам.

Рэспубліка Беларусь часова абмежавала перасячэнне Дзяржаўнай мяжы на ЎЕЗД і на ВЫЕЗД ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных портах. На асоб, якія перасякаюць мяжу праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца.

На ЎЕЗД забарона дзейнічае для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

НА ВЫЕЗД забарона дзейнічае для грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Забарона на ўезд не распаўсюджваецца на:

- замежных грамадзян, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;

- кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

- замежнікаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;

- вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;

- членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін; · замежнікаў, што з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- замежнікаў, якія маюць дазвол на працу або дакументы, якія пацвярджаюць права працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

‑ замежнікаў, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь па паведамленнях пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;

- замежнікаў, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі; грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;

‑ замежнікаў, якія перамяшчаюцца транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 году;

- замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

- замежнікаў, прыбываючых у Рэспубліку Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі, — пры прад'яўленні імі дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (запрашэнне, дагавор аб аказанні медыцынскай дапамогі і іншае), якія пацвярджаюць мэту гэтай паездкі, а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;

- замежнікаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам.

 

Забарона на выезд не распаўсюджваецца на: · - асоб, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;

- кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

- вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;

- супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд'егерскай службы Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць дастаўку афіцыйнай карэспандэнцыі і дыпламатычнай пошты па міждзяржаўных фельд'егерскіх маршрутах;

- супрацоўнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь», якія ажыццяўляюць дастаўку спецыяльных адпраўленняў па міждзяржаўных маршрутах спецыяльнай сувязі;

- членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;

- грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія з'язджаюць у службовую камандзіроўку; ·

- асоб, якія з'язджаюць з Рэспублікі Беларусь па паведамленнях пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;

- асоб, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;

- грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць пасведчанне на права жыхарства ці іншай сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, — для выезду з Рэспублікі Беларусь да месца сталага пражывання;

- асоб, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь у сувязі з ажыццяўленнем працоўнай дзейнасці на тэрыторыі замежнай дзяржавы, — пры прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць факт ажыццяўлення працоўнай дзейнасці (працоўнага дагавора (кантракта) з замежным працадаўцам або яго копіі, дазволу на працу, выдадзенага ўпаўнаважанай арганізацыяй прымаючага боку, а таксама дазволу на права уезду ў замежную дзяржаву ў названых мэтах);

- асоб, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях, — пры прад'яўленні дакументаў (копій дакументаў), якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, або дакументаў (копій дакументаў) ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні навучэнцаў на навучанне ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, а таксама дазволу на права ўезду ў замежную дзяржаву па названых мэтах.

Звяртаем увагу грамадзян Беларусі на тое, што ад'езд з Турцыі ў паветраныя пункты пропуску Расійскай Федэрацыі дазваляецца толькі пры наяўнасці грамадзянства Расіі / пасведчання на права жыхарства ў Расіі / пасведчання на права жыхарства ў Турцыі і дакумента аб праходжанні тэсту метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР), зробленага ня раней чым за тры дні да прыбыцця ў Расію. Транзіт праз паветраныя пункты пропуску Расіі дапускаецца толькі ў межах аднаго аэрапорта.

Для грамадзян Беларусі, якія маюць праблемы са здароўем на тэрыторыі Турцыі, Міністэрствам аховы здароўя Турцыі аказваецца паслуга міжнароднай падтрымкі. Для таго, каб ёю скарыстацца, неабходна набраць нумар тэлефона 0850 288 3838 (дадатковы 4 — руская мова) для атрымання перакладніцкай дапамогі пры зносінах з турэцкамоўным лекарам. Дапамога аказваецца на бясплатнай аснове.

Тэлефоны экстраных службаў:

Хуткая дапамога 112;

Хуткая дапамога 113;

Пажарная каманда 110;

Служба выратавання (Arama kurtarma derneği AKUT) +90 (212) 217 04 10.

Тэлефоны для сувязі ў экстраных сітуацыях ТОЛЬКІ ДЛЯ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, якія апынуліся ў надзвычайных сітуацыях, калі маецца рэальная пагроза здароўю, бяспецы або жыцця, у тым ліку з-за эпідэміі КАРАНАВІРУСА COVID-19.

+905317191117 Консульская акруга: г.Стамбул, правінцыі Айдын, Балыкесір, Біледжык, Бурса, Дэнізли, Ізмір, Коджаэлі, Кыркларэлі, Кютахья, Маніса, Мугла, Сакар’я, Стамбул, Тэкірдаг, Ушак, Чанаккале, Эдырнэ, Ялова.

+905337088475 Консульская акруга: Адана, Адыяман, Афьонкарахісар, Агры, Аксарай, Амасія, Анкара, Анталья, Ардахан, Артвін, Бартын, Батман, Байбурт, Бінгёль, Бітліс, Болу, Бурдур, Ван, Газіянтэп, Гіресун, Гюмюшханэ, Чанкыры, Дзіярбакыр, Дзюзджэ, Зонгулдак, Йозгат, Кахраманмараш, Карабюк, Караман, Карс, Кастамону, Кайсеры, Кырыккале, Кыршехір, Кіліс, Конья, Малатья, Мардзін, Мерсін, Муш, Нэвшэхір, Нігдзе, Арду, Асманіе, Рызэ, Самсун, Сіірт, Сівас, Сіноп, Токат, Трабзон, Тунджэлі, Хаккяри, Хатай, Чорум, Шанлыурфа, Шырнак, Ыгдыр, Ыспарта, Элязыг, Эрзінджан, Эрзурум, Эскішэхір.

Усім удачы і здароўя, беражыце сябе!