:

Аб Купалаўскай дыктоўке ў Турцыі

21.02.2024 г.

21 лютага 2024 г. беларусы Стамбула са складу Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле і дыяспары ўзялі ўдзел у Купалаўскай дыктоўцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

З іншага турэцкага горада Гальджука да акцыі далучыўся кіраўнік i сябры Каджаэлійскага таварыства беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў.

Арганізатарам дыктоўкі напярэдадні свайго 84-годдзя зноў выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Удзельнікі, няхай і ўдалечыні ад Радзімы, паказалі добры ўзровень ведання беларускай мовы і годна справіліся з заданнем з Гродна.

Мерапрыемства асвятляла каманда АТН НДТРК, якая знаходзіцца ў Стамбуле з працоўным візітам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці