:

Аб грамадзянах Беларусі, якія маюць грамадзянства Турцыі

У адпаведнасці з дзеючым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» набыццё грамадзянамі Беларусі грамадзянства замежнай дзяржавы не цягне за сабой страту беларускага грамадзянства.

Пры гэтым за асобай, якая з'яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь, не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць таксама іншае грамадзянства, не могуць на гэтай падставе быць абмежаваны ў правах, ухіляцца ад выканання абавязкаў цi вызваляцца ад адказнасці, якія вынікаюць з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым беларускія грамадзяне павінны перасякаць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь толькі па беларускіх праязных дакументах. Візы Рэспублікі Беларусь у замежныя пашпарты беларускіх грамадзян не афармляюцца.

Разам з тым дзеючы Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ужываецца да праваадносін, якія ўзніклі пасля ўступлення згаданага закона ў сілу, г.зн. з 17 жніўня 2002 г. Такім чынам, набыццё замежнага грамадзянства грамадзянінам Рэспублікі Беларусь да 17 жніўня 2002 год з'яўляецца праваадносінамi, якія ўзніклі да названай даты.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18 кастрычнiка 1991 г. грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца ў вынiку набыцця асобай грамадзянства іншай дзяржавы.

Улічваючы гэта палажэнне Закона, такія грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны прайсці працэдуру вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці