:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі дзелавых колаў у стамбульскім ЭКСПА

18.11.2020 г.

18 лістапада 2020 г. пры падтрымцы Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Генконсульства Беларусі ў Стамбуле пачала працу на стамбульскім Экспафоруме «MUSIAD EXPO 2020» дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі, якая ўключае ў свой склад кіраўніцтва пяці найбуйнейшых беларускіх заводаў рознага профілю (ААТ «УКГ Лідсельмаш», ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод», ААТ «СтанкаГомель», ЗАТ «Дор-МПЗ», ТАА «ЭкаУцiлiзацыяСервiс»).

Даведка: Ужо 18-ы па ліку, Экспафорум «MUSIAD EXPO 2020» з'яўляецца міжнароднай выставай і бізнес-форумам турэцкай Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў MUSIAD, праводзіцца пры падтрымцы турэцкага ўрада раз у два гады. У гэтым годзе выстава разгарнулася ў 10 тэматычных павільёнах агульнай плошчай 100 тыс. кв.м. на базе Стамбульскага кангрэс-цэнтра TÜYAP па такіх напрамках, як будаўніцтва; экалагічныя тэхналогіі; аўтамабільная і металургічная прамысловасць; энергетыка; лагістыка; інфармацыйныя тэхналогіі; тэкстыль; кандытарскія вырабы; абутковы сектар; гарбарная справа; хімічная галіна; прадукты харчавання і сельская гаспадарка; нерухомасць; спажывецкія тавары працяглага карыстання; мэбля; турызм; здароўе.

У рамках візіту адбылася серыя перамоваў членаў беларускай дэлегацыі з экспанентамі выставы, ключавымі прадпрыемствамі Турцыі, занятымі ў галіне будаўніцтва, машына- і станкабудавання, экалагічных тэхналогій на прадмет наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў азнаёмiлicя з сусветнымі тэндэнцыямі ў вытворчасці тавараў, паслуг і развіцці тэхналогій.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці