:

Аб удзеле дэлегацыі ў міжнароднай турыстычнай выставе EMITT і прэзентацыі беларускага турыстычнага патэнцыялу

05.02.2024 г.

5 лютага 2024 г. у беларускім Генконсульстве ў Стамбуле адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцей і інфраструктуры Беларусі для турэцкіх турыстычных асацыяцый і тураператараў.

На прэзентацыі, якая сабрала каля 30 прафесіяналаў туріндустрыі, адбыўся зацікаўлены дыялог аб перспектывах двухбаковага супрацоўніцтва.

У рамках ажыўленай дыскусіі да ўдзельнікаў звярнулісь Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, кіраўніцтва НАК «Белавія» i гасцініцы «Прэзідэнт-гатэль».

З 6 па 9 лютага беларуская прадстаўнічая дэлегацыя ўвозьме ўдзел у рабоце 27-й міжнароднай турыстычнай выставы Усходняга Міжземнамор'я EMITT. На выставе будзе адкрыты нацыянальны стэнд, запланаваныя шматлікія двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі міжнароднай турыстычнай супольнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці