:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Еўразійскім эканамічным саміце

22.02.2024 г.

21-22 лютага 2024 г. у Стамбуле праходзіць 27-ы Еўразійскі эканамічны саміт, які сабраў прадстаўнікоў звыш 40 краін.

Сярод удзельнікаў кіраўніцтва вышэйшага і высокага ўзроўню шэрагу краін рэгіёну, кіраўнікі міністэрскага ўзроўню, дыпламаты, бізнесмены, вучоныя і палітолагі.

У рамках двухдзённага форуму, які праходзіць пад лозунгам «З крызісу выбудуем стабільнасць: супрацоўніцтва дзеля будаўніцтва больш інклюзіўнага свету», удзельнікі абмяркуюць бягучыя эканамічныя і экалагічныя выклікі, праблематыку транснацыянальнай злачыннасці і правоў чалавека, ініцыятыву «Адзін пояс — адзін шлях» у кантэксце транспартных калідораў і развіццё штучнага інтэлекту, інш.

У працы саміту пры падтрымцы беларускага Генконсульства ў Стамбуле бярэ ўдзел каманда Агенцтва тэленавін НДТРК і прадстаўнік Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Праведзены шэраг двухбаковых сустрэч, удзельнікі форуму далi інтэрв'ю для беларускага тэлебачання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці