:

Аб адкрыцці ў цэнтры Стамбула Беларускага скверу сяброўства

10.12.2019 г.

10 снежня 2019 г. у адным з цэнтральных раёнаў еўрапейскай часткі Стамбула адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага скверу сяброўства. Дадзеную ініцыятыву высунуў мэр стамбульскага раёна Бакыркёй Бюлент Керімаглу яшчэ ў пачатку 2019 г. На тэрыторыі 16-мільённага Стамбула і ў цэлым Турцыі гэта першы нацыянальны сквер Беларусі. 

Ва ўрачыстай цырымоніі перарэзання стужкі, адкрыцця памятнай шыльды і пасадкі бярозы ўзялі ўдзел мэр Бакыркёя Бюлент Керімаглу, Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед і кіраўнік Адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска Юрый Трушчанка (раёна, які ўсталяваў партнёрскія адносіны з Бакыркёем). 

У выступе Генконсула Беларусі была адзначана глыбокая сімвалічнасць адкрыцця Беларускага скверу ў Стамбуле ў юбілейны год для нашай краіны ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзем Беларускай дыпламатычнай службы. Беларускі дыпламат выказаў падзяку ўладам раёна Бакыркёй і ўпэўненасць у тым, што такія ініцыятывы нязменна пацвярджаюць моцныя сяброўскiя сувязі паміж Беларуссю і Турцыяй. 

З фальклорнай праграмай на адкрыцці сквера выступіў беларускі харавы калектыў «Паліфоніка», які быў цёпла прыняты публікай. 

На адкрыцці Беларускага скверу сяброўства прысутнічалі звыш за сто прадстаўнікоў гарадскіх уладаў Стамбула, консульскага корпуса, бізнесу і грамадскіх арганізацый, беларускай дыяспары. Мерапрыемства шырока асвятлялася СМІ Турцыі і Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці