Беларускі кінематограф у Стамбуле
18.05.2026 г.
17 мая 2026 года ў Стамбуле ў кінатэатры «Beyoğlu» адбыўся паказ беларускага мастацкага фільма «Чорны замак». Мерапрыемства прайшло ў рамках 2-га фестывалю кіно «Beyoğlu» (Beyoğlu Film Festivali).

Паказ быў арганізаваны Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Стамбуле пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзелавых колаў, турэцкай грамадскасці, а таксама беларускай дыяспары.

Глядачам была прадстаўлена сучасная экранізацыя класічнага твора Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Фільм выклікаў жывую цікавасць аўдыторыі, пазнаёміўшы турэцкую публіку з гісторыяй, культурай і кінематаграфічнымі традыцыямі Беларусі.

Падобныя культурныя ініцыятывы спрыяюць умацаванню гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Турцыяй, а таксама паглыбленню ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін праз мастацтва кіно.
