:

Напярэдадні навагодніх святаў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле арганізавала сустрэчу для грамадзян Беларусі.

08.12.2025 г.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, аб'яднаўшы стамбульскую супольнасць беларусаў, дзяцей і дарослых. Для гасцей была прадстаўлена святочная праграма з удзелам Маладзёжнага тэатра гледача з Беларусі. Актыёры падарылі гледачам навагодняе настроенне, радасць і шчырыя эмоцыі. 

На мерапрыемстве выступіла генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Еўгенія Борткевіч. Яна адзначыла, што Новы год — гэта сямейнае свята, а сустрэчы з суайчыннікамі за мяжой дазваляюць адчуць атмасферу дома і адзінства беларускага народа. 

 

 

«Калі збіраецца разам беларуская сям'я, гэта заўсёды свята, дзе б мы ні знаходзіліся. Такія сустрэчы дапамагаюць нам падтрымліваць сувязі з нашай радзімай, нашай культурай і традыцыямі», — падкрэсліла Е. Борткевіч.

 

Гэтае святочная мерапрыемства стала першай такой сустрэчай белорускай дыяспары ў Стамбуле. Генеральнае консульства выказала надзею, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй і будуць збіраць суайчыннікаў кожны год.

 

У канцы святкавання ўдзельнікі абмяняліся віншаваннямі і цёплымі пажаданнямі з надыходзячым Новым годам, а таксама пакаштавалі салодкія стравы беларускай кухні.

 

Дыпламатычная місія плануе працягваць праводзіць культурныя і сацыяльныя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне адзінства беларускай супольнасці, развіццё дыялогу і прасоўванне станоўчага іміджу Беларусі за мяжой.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці