:

Аб удзеле ў пленарным пасяджэнні Генасамблеі ПАЧЭС

22.06.2021 г.

22 чэрвеня 2021 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед узяў удзел разам з беларускай парламенцкай дэлегацыяй у 57-м пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ПА Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС), якое прайшло ў відэарэжыме.

Даведка: У Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС) і яе парламенцкім вымярэнні ПАЧЭС Рэспубліка Беларусь мае мандат назіральніка.

У сваім выступе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Старавойтава, якая ўзначаліла беларускую дэлегацыю, засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння на неабходнасці канструктыўнага рашэння выклікаў, якія стаяць перад парламентарыямі. Нагадаўшы аб тым, што дата правядзення Генасамблеі супала з 80-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны, заклікала да ўзаемапаважлівага парламенцкага супрацоўніцтва на карысць простага грамадзяніна.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці