:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад асоб, якія стала пражываюць за мяжой (гэта значыць аформілі аформілі сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, дакументаваныя пашпартам для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку).

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права звяртацца з хадайніцтвамі аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь акрамя выпадкаў, калі ён (яна):

  • з'яўляецца абвінавачаным альбо ў адносiнах да яго ёсць абвінаваўчы прысуд суда, які ўступіў у законную сiлу i падлягае выкананню;
  • мае запазычанасць па падатках або іншыя непагашаныя абавязкі і абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь, яе юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
  • не мае iншага грамадзянства цi гарантый яго набыцця.

Заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў адвольнай форме і падаецца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Да заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь прыкладаюцца наступныя дакументы ў дзвюх экземплярах:

  • анкета з чатырма фотаздымкамі памерам 3 x 4 см;
  • аўтабіяграфія;
  • копіі старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і месца нараджэння асобы, іншыя адзнакі, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні мяжы;
  • копіі старонак пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы (калі асоба набыла грамадзянства замежнай дзяржавы на дзень падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь) альбо дакумент (даведка) паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы аб пацверджанні прадастаўлення асобе грамадзянства гэтай дзяржавы ў выпадку яго выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;
  • копіі дакументаў органаў запісу актаў грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўнікам;
  • квітанцыя аб аплаце консульскага збору або дакумент аб вызваленні ад яго платы.

Пры падачы заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўнгадовымі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў прыкладаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаная згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўнагадовымі дзецьмі, прадстаўляецца натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў – грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на спыненне дзецьмі грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі месца знаходжання другога з бацькоў – грамадзяніна Рэспублікі Беларусь невядома, прадстаўляецца даведка МУС, якая пацвярджае, што другі з бацькоў стала не пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Бацькі, якія хадайнічаюць аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь іх дзецям.

Калі ў асобы, якая хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, маюцца непаўнагадовыя дзеці ад скасаванага шлюбу, яна павінна прадставіць натарыяльна засведчаную заяву былога мужа (жонкі) аб наяўнасці або адсутнасці да яго матэрыяльных прэтэнзій. У адпаведных выпадках падаюцца копіі дакументаў аб скасаванні шлюбу, смерці аднаго з бацькоў, усынаўленні, пазбаўленні бацькоўскіх правоў, выплаце аліментаў і іншыя дакументы, якія маюць значэнне пры разглядзе пытання аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з прыкладаннем трох ксеракопій. Заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экземплярах.

За разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь спаганяецца консульскі збор у памеры 400 еўра. Аплата праводзiцца толькi пасля прыёму дакументаў супрацоўнікам дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь.

Тэрмiн разгляду заяў аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь не перавышае шасці месяцаў.

Пасля прыняцця рашэнняў па пытаннях грамадзянства Рэспублікі Беларусь Генконсульства ў дзесяцідзённы тэрмін паведамляе заяўнікам аб выніках разгляду заяў і выдае асобам, якія спынілі грамадзянства Рэспублікі Беларусь, даведку аб спыненні грамадзянства.

Асобы, якія аформілі выхад з грамадзянства, абавязаны здаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Генеральнае консульства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці