Парадак выпатрабавання дакументаў з Рэспублікі Беларусь
Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)
У Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле прымаюцца заявы грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Турэцкай Рэспубліцы, па выпатрабаванню дакументаў з Рэспублікі Беларусь.
Непасрэднае выкананне запытаў па выпатрабаванню дакументаў з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць:
- па выпатрабаванню сведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану — абласныя і раённыя органы ЗАГС;
- па выпатрабаванню дакументаў сацыяльна-прававога характару, якія адносяцца да кампетэнцыі архіўных устаноў (аб працоўнай дзейнасці, адукацыі, атрыманні пенсіі, лячэнні і г.д. у тым выпадку, калі дакументы перададзены на захоўванне ў архіўныя органы) — Дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь;
- па выпатрабаванню дакументаў сацыяльна-прававога характару, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (аб працоўнай дзейнасці, адукацыі, праходжанні вайсковай службы, атрыманні пенсіі, аб раненнях і знаходжанні на лячэнні ў шпіталях, удзеле ў В.А.В, узнагародах) — архіў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;
- па выпатрабаванню даведкі аб адсутнасці судзімасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Для выпатрабавання даведак ЗАГС у замежную ўстанову прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- дакумент, які сведчыць асобу;
Для выпатрабавання архіўных дакументаў у замежную ўстанову прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- анкета вызначанага ўзору на кожны запатрабуемы дакумент. Анкета запаўняецца разборлівым почыркам або друкуецца. У канцы анкеты заяўнік указвае дату запаўнення і ставіць подпіс;
- дакумент, які сведчыць асобу;
Для выпатрабавання даведкі МУС у замежную ўстанову прадстаўляюцца наступныя дакументы:
-
заява (па форме, складзеная або на камп'ютары, або ўласнаручна);
-
згода на апрацоўку персанальных даных (па форме, складзеная або на камп'ютары, або ўласнаручна);
- дакумент, які сведчыць асобу;
Не падлягаюць выпатрабаванню працоўныя кніжкі, ваенныя білеты, пасведчанні асобы, пасведчання на права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі.
Не падлягаюць задавальненню хадайніцтва прыватных асоб па выпатрабаванню:
- паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, калі яны аформленыя не на заяўніка, а на іншых асоб;
- пасведчанняў аб заключэнні шлюбу, калі шлюб скасаваны (можа быць выдадзена адпаведная даведка);
- пасведчаньняў аб нараджэнні на памерлых.
Пасведчання аб смерці могуць быць запатрабаваныя сваякамі памерлых ці юрыдычнымі асобамі ў афіцыйных мэтах.
Пасведчання аб нараджэнні на дзяцей да 18 гадоў могуць быць запатрабаваныя бацькамі, усынавіцелямі, апекунамі, папячыцелямі і Адміністрацыяй дзіцячых устаноў, на выхаванні якіх знаходзяцца непаўналетнія.
Пытанні, звязаныя з выпатрабаваннем дублікатаў дыпломаў аб вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вырашаюцца беларускiмi, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пражываюць у Турцыі, самастойна пры непасрэдным звароце ў тую навучальную ўстанову на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якой яны вучыліся.