Парадак выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь
Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)
У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.06.2008 года,
пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца:
- грамадзянам — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;
- асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, бежанцам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлены прытулак у Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь i якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння да Рэспублікi Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.
Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне на вяртанне выдаецца на тэрмін, неабходны для выезду ў Рэспубліку Беларусь, але не больш за 6 месяцаў.
Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь уладальнік пасведчання на вяртанне ў месячны тэрмін здае яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы рэгiстрацыi або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарта, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, грамадзяніну, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзiцца на консульскім уліку).
Спіс неабходных дакументаў для афармлення пасведчання на вяртанне асобе, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту
(У адпаведнасці з Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 ад 26.04.2010 года)
Для выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, якая стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь i якая дасягнула 14-гадовага ўзросту, да Генеральнага консульства падаюцца наступныя дакументы:
- заява з вызначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
- два каляровыя фатаздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь складае 20 еўра.
Бясплатна пасведчанне на вяртанне выдаецца:
- грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь i якія высылаюцца, дэпартуюцца да Рэспублікi Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў;
- грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь i якія з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі;
- грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь i якія не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору.
Спіс неабходных дакументаў для афармлення пасведчання на вяртанне асобе, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту
(у адпаведнасці з Пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 ад 26.04.2010 года)
Для выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, якая стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь i якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе да Генеральнага консульства наступныя дакументы:
- заява з вызначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
- пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь;
- два каляровыя фотаздымкі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання).
Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцем, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або выпісаным без афармлення выезду на сталае жыхарства за мяжу, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым па прыбыцці ў Беларусь дакументы для афармлення пашпарта альбо афармлення страты беларускага грамадзянства падаюцца да органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі.
Беларускія грамадзяне, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь i якія маюць намер аформіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь свайму непаўналетняму дзіцяці, інфармуюцца аб неабходнасці прадстаўлення да органаў унутраных спраў па месцы пражывання ў Рэспубліцы Беларусь пасведчання аб нараджэнні дзіцяці — “Doğum Kayıt Örneği” з прастаўленнай пячаткай «апастыль» , перакладзенае на беларускую/рускую мову.
Дакументы, якія выдаюцца замежнай дзяржавай, павінны ва ўсіх выпадках суправаджацца перакладам на рускую альбо беларускую мову, выкананым акрэдытаваным перакладчыкам.
Звяртаем увагу на тое, што пералік дакументаў, неабходных для афармлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у органах унутраных спраў, удакладняецца заяўнікам у кожным канкрэтным выпадку самастойна ў органах унутраных спраў па месцы рэгістрацыі (прапіскі) у Беларусі.
Пасведчанне на вяртанне выдаецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, якая стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь i якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту, бясплатна.
Максімальны тэрмін разгляду хадайніцтва аб выдачы пасведчання на вяртанне складае 1 месяц з дня падачы заявы.
* Заўвага. У выпадку нараджэння непаўналетняга за межамі Рэспублікі Беларусь пасведчанне аб нараджэнні павінна быць ва ўсталяванай форме легалізавана. Пры нараджэнні ў Турцыі на пасведчанне аб рэгістрацыі нараджэння турэцкага ўзору (Doğum Kayıt Örneği) прастаўляецца пячатка Апастыль.