Натарыяльныя дзеянні
Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.
Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, што сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць) альбо праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.
Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры асабістым звароце заяўніка і наяўнасці звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору. Генеральнае консульства, як правіла, выдае запатрабаваны натарыяльны дакумент у дзень звароту заяўніка.
ВАЖНА!
У большасці выпадкаў афармлення натарыята грамадзянін, які выпатрабуе ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння ў дачыненні да самога сябе, прад'яўляе:
- уласны пашпарт (грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або замежнай дзяржавы);
- дадзеныя асобы ў выглядзе ксеракопіі яго/яе пашпарта, якая вызначана як другі бок натарыяльнага дзеяння (гаворка аб даверанай асобе або суб'екце згоды/адмовы, інш.), асабістая прысутнасць такіх асоб неабавязковая;
- узгоднены тэкст натарыяльнага дакумента (аптымальна папярэдняе ўзгадненне такога дакумента з натарыусам або службовай асобай па месцы яго прад'яўлення ў Рэспубліцы Беларусь);
- дакументальнае пацвярджэнне блізкага сваяцтва, у выпадку наяўнасці такога (для выкарыстання скарочанага тарыфу консульскага збору, у выпадку, калі такое скарачэнне прадугледжана, глядзець ніжэй);
- пацвярджэнне аплаты консульскага збору.
Пры пасведчанні асобных відаў даверанасцей і дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў. Тэксты даверанасцей, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах.
Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўлення; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзянаў, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асобаў.
У табліцы пазначаны стаўкі консульскага збору за здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў.
Iльготы для асобных катэгорый асоб па консульскаму збору прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 г.
ВАЖНА! За выкананне ўсіх відаў натарыяльных дзеянняў прымяняюцца стаўкі консульскага збору ў памеры пяцьдзесят (50) адсоткаў ад усталяванай стаўкі пры звароце за іх правядзеннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца пенсіянерамі (па прад'яўленні пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь), інвалідамі, а таксама законных прадстаўнікоў асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі, якія дзейнічаюць ад іх імя і ў іх інтарэсах (за выключэннем натарыяльных дзеянняў, за выкананне якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад консульскага збору).