:

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

Парадак афармлення дазволу на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянамі, якiя часова выехалі з Беларусі, вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».

***

Артыкул 19. Афармленне сталага пражывання грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь

Сталае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзян, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, не дапускаецца да зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і жадаючаму выехаць на сталае жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, прымаецца органам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы жыхарства.

Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, якi выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадаючаму аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Абавязкi грамадзян, якія жадаюць аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь

Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне стала пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • выканаць падатковыя абавязацельствы;
  • спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
  • выканаць аліментныя абавязкі ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, альбо ўрэгуляваць свае адносіны з названымі асобамі — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
  • пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.

Такім чынам, Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле прымае ад грамадзян, якія маюць дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі Турцыі — «İkamet Tezkeresi» або набылі турэцкае грамадзянства, заявы-хадайніцтвы аб афармленні дазволу органаў унутраных спраў Беларусі на сталае жыхарства ў Турцыі.

Для афармлення дазволу на сталае жыхарства ў Турцыі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь неабходна прадставіць у Генеральнае консульства наступны пакет дакументаў:

для асобы, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту:

  • заяву;
  • анкету заяўніка ;
  • пашпарт заяўніка пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт (акрамя выпадкаў страты (крадзяжа) пашпарта ці пацверджання наяўнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь па выніках вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь);
  • фотаздымак заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
  • пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні заяўніка;
  • пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне (дакумент) аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • пасведчанне (дакумент) аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • пасведчанне (дакумент) аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
  • пасведчанне (дакумент) аб смерці або копія рашэння суда аб абвяшчэнні грамадзяніна (грамадзянкі) памерлым (ёй) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка пражываючага ў Рэспубліцы Беларусь непаўналетняга дзіцяці заяўніка або асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны выплачваць аліменты, на афармленне заяўніку сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна, або копія рашэння суда аб магчымасці выезда заяўніка з Рэспублікі Беларусь на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці пражываючых у Рэспубліцы Беларусь непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія не афармляюць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць аліменты;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
  • дакумент, які пацвярджае набыцце дзеяздольнасці ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з заканадаўствам — для грамадзян, які не дасягнулі 18-гадовага ўзросту;
  • працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

для асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік прадстаўляе:

  • заяву;
  • анкету непаўналетняга;
  • пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні непаўналетняга;
  • пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга (акрамя выпадкаў нараджэння непаўналетняга за межамі Рэспублікі Беларусь, або страты (крадзяжа) пашпарта, або пацверджання наяўнасці ў непаўналетняга грамадзянства Рэспублікі Беларусь па выніках вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь);
  • фотаздымак непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне;
  • пасведчанне (дакумент) аб змене імя — у выпадку перамены непаўналетнім прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку; 
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь з непаўналетнім, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў падачы заявы аб афармленіі сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь такім законным прадстаўніком), засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копію рашэння суда аб магчымасці афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без згоды такога законнага прадстаўніка, або копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію пастановы суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, або выдадзеную органам, вядучым крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбны дагавор альбо пагадненне аб дзецях);
  • пасведчанне (дакумент) аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, або копію пастановы суда аб абвяшчэнні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго адсутным без вестак, або даведку органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці выкананы ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць сталае пражыванне аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга ў дзяржаве, у якую непаўнагадовы афармляе сталае пражыванне, — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняму без законнага прадстаўніка;
  • пісьмовая згода непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна;
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (для непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў).

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі (прастаўлення апастылю), калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, выкананым акрэдытаваным перакладчыкам.

Памер консульскага збору за афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь складае 200 еўра. Непаўналетнія, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзроста, ад аплаты консульскага збору за дадзеную працэдуру вызвалены.

Тэрмін афармлення дазволу ў залежнасці ад паўнаты прадстаўленых дакументаў складае да 4 месяцаў з дня падачы заявы.

Пры падачы дакументаў важна прымаць пад увагу наступныя палажэнні:

1. Прыём і разгляд заяў аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца толькі ў адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за мяжой на законных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы знаходжання. Заяўнік павінен прадставіць пасведчанне аб жыхарстве або іншы дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы знаходжання, які пацвярджае яго права на пражыванне ў краіне ці які ўказвае на адсутнасць пярэчанняў супраць афармлення яму замежнай ўстановай дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці сталага пражывання ў краіне знаходжання.

2. Пры адсутнасцi ў заяўніка пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і немагчымасці яго афармлення ў сувязі з адсутнасцю рэгістрацыі (прапіскі) на тэрыторыі Беларусі, прыём дакументаў выконваецца толькі пасля ідэнтыфікацыі асобы і ўстанаўлення факта прыналежнасці заяўніка да грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

3. Прадстаўленне ілжывых звестак, а таксама фальшывых ці не адказваючых устаноўленым патрабаванням дакументаў можа быць падставай для адмовы ў разглядзе заявы.

4. Да падачы дакументаў заяўніку варта азнаёміцца са зместам артыкулаў 7 і 20 Закона і, пры наяўнасці ў грамадзяніна вядомых яму падстаў для часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь або нявыкананых абавязкаў, неабходна папярэдне ўрэгуляваць дадзеныя пытанні, паколькi, у выпадку адмовы па хадайніцтве, консульскі збор звароту не падлягае.

5. Пры афармленні пакідання на сталае пражыванне сям'і, усё яе паўналетнія члены падаюць асобныя заявы. У заяву бацькі або маці ўпісваюцца непаўналетнія дзеці (да 18 гадоў). Консульскі збор спаганяецца за кожную прадстаўленую заяву i не залежыць ад колькасці упісаных у яго дзяцей.

6. Натарыяльнае пасведчанне копій дакументаў не патрабуецца ў выпадку зняцця копій з арыгіналаў дакументаў у Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле.

7. Рашэнне па заяве прымаецца ў залежнасці ад вынікаў праверкі.
Рашэнне аб адмове прымаецца пры наяўнасці прадугледжаных артыкулам 7 Закона падстаў для часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь або выкладзеных у артыкуле 20 Закона нявыкананых абавязкаў грамадзян, якія жадаюць аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь.


Калі ў ходзе разгляду заявы выяўляюцца абставіны, якія дазваляюць меркаваць адсутнасць у заяўніка грамадзянства Рэспублікі Беларусь або яго страту, у дачыненні да такой асобы праводзіцца працэдура вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь або рэгіструецца страта грамадзянства Рэспублікі Беларусь і заяўніку выдаецца адпаведная даведка.

Калі ў выніку праверак будзе ўстаноўлена, што ў адносінах да грамадзяніна адсутнічае рашэнне аб часовым абмежаванні яго права на выезд з Рэспублікі Беларусь і грамадзянін не мае нявыкананых абавязкаў, то загранустанова прымае рашэнне аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і інфармуе аб гэтым упраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства грамадзяніна для зняцця яго з рэгістрацыйнага ўліку. Грамадзянін лічыцца знятым з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства з дня прыняцця загранустановай рашэння аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Пасля прыняцця рашэння аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянін абавязаны стаць на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце рашэння аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь аўтаматычна не прыводзіць да неабходнасці для грамадзян дакументавацца пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь (пашпарт серыі РР). Пастаноўка на пастаянны консульскі ўлік ажыццяўляецца пры прад'яўленні існуючага сапраўднага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Асобы, якія аформілі сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, але не маюць сапраўднага дакумента, які сведчыць асобу, да пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік абавязаны дакументавацца (у Галоўным консульскім упраўленні МЗС або ў аддзеле грамадзянства і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі), пры гэтым маюць права вызначыць тып дакумента, г.зн. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (небіяметрычны, серыі РР) або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці