:

Выдача даведак для ўступлення ў шлюб на тэрыторыі Турцыі

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

Для заключэння шлюбу на тэрыторыі Турцыі разам з іншымі дакументамі ў турэцкія органы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану неабходна прадстаўляць даведку, якая пацвярджае адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу на тэрыторыі Беларусі.

Для афармлення гэтай даведкі неабходна звярнуцца ў Генеральнае консульства з наступнымі дакументамі:
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (а таксама копіі ўсіх старонак пашпарта з адзнакамі ў двух экзэмплярах);

  • заява;
  • арыгінал даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, атрыманай у органах ЗАГС ў Рэспубліцы Беларусь (звяртаем увагу, што даведка сапраўдная на працягу 6 месяцаў з дня выдачы);
  • квітанцыя аб аплаце консульскага збору.

На падставе прадстаўленых дакументаў Генеральнае консульства афармляе даведку на турэцкай мове. Подпіс консульскага супрацоўніка і пячатка Генеральнага консульства на даведцы павінны быць засведчаны ў любым раённым аддзяленні правінцыі Стамбул (каймакамлыке) для выкарыстання ў краіне з мэтай заключэння шлюбу.

Консульскі збор за выдачу даведкі складае 35 еўра.

Калі ў грамадзяніна Беларусі, жадаючага заключыць шлюб на тэрыторыі Турцыі, адсутнічае магчымасць асабіста атрымаць даведку ў органах ЗАГС ў Беларусі, неабходна звярнуцца ў замежную ўстанову з хадайніцтвам аб выпатрабаваньні названага дакумента з Беларусі.

У гэтым выпадку дадаткова спаганяецца консульскі збор за выпатрабаванне дакумента ў памеры 35 еўра.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці