Прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (далей – Закон аб грамадзянстве) любая асоба, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, мае права звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, калі яна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля атрымання дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на працягу сямі гадоў бесперапынна.
Тэрмін пражывання можа быць скарочаны альбо не прымяняцца ўвогуле для:
- беларусаў, а таксама асоб, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкаў (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- асоб, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодаюць прафесіяй ці кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;
- асоб, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона аб грамадзянстве заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад асоб, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прымаюцца органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
На падставе артыкула 32 Закона аб грамадзянстве і Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь прымаюць заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь ад замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць за мяжой.
Заяву аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь да дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Рэспублікі Беларусь маюць права падаваць:
- беларусы, а таксама асобы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкі (кроўныя родзічы па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- асобы, якія маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту або валодаюць прафесіяй ці кваліфікацыяй, якія прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь;
- асобы, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі або асобамі без грамадзянства, якія раней знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым грамадзянін павінен:
- выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- ведаць адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь у межах, неабходных для зносін;
- мець законую крыніцу атрымання даходаў, якія забяспечваюць яму і яго непрацаздольным членам сям'і, што знаходзяцца на яго ўтрыманні, пражытачны мінімум, усталяваны ў Рэспубліцы Беларусь;
- не мець грамадзянства альбо страціць грамадзянства замежнай дзяржавы ў выпадку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь альбо звярнуцца ў паўнамоцны орган замежнай дзяржавы з заявай аб спыненні наяўнага ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калі спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад яго прычынах.
Заява аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складаецца ў адвольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У заяве павінна быць адлюстравана абавязацельства асобы выконваць і паважаць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь далучаюцца наступныя дакументы:
- анкета з 4 (чатырма) фатаграфіямі памерам 3 x 4 см;
- аўтабіяграфія;
- копіі старонак дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, якія змяшчаюць звесткі аб яго прозвішчы, імя, імя па бацьку, даце і месцы нараджэння (пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы, пасведчанне на жыхарства, іншы дакумент, які змяшчае звесткі, якія сведчаць асобу заяўніка);
- копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка;
- копіі дакументаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўнікам;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць законнай крыніцы сродкаў існавання;
- дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы, які пацвярджае адсутнасць у заяўніка або спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы (даведка, якая сведчыць аб адсутнасці грамадзянства (выхадзе з грамадзянства) замежнай дзяржавы; даведка, якая сведчыць аб тым, што грамадзянства замежнай дзяржавы будзе згублена ў выніку набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь; даведка, якая пацвярджае факт прыёму ў асобы заявы аб выхадзе з грамадзянства замежнай дзяржавы). У выпадках, калі спыненне грамадзянства замежнай дзяржавы немагчыма па незалежных ад асобы прычынах, да матэрыялаў справы далучаецца яго заява з вызначэннем прычын, якія выключаюць магчымасць прадстаўлення адпаведнага дакумента;
- дакумент, які сведчыць аб тым, што заяўнік з'яўляецца беларусам або можа ідэнтыфікаваць сябе як беларус (копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка; копія пасведчання аб нараджэнні хоць бы аднаго з кроўных сваякоў па прамой лініі (бацькі, маці, дзеда, бабкі, якія з'яўляюцца беларусамі); копіі адпаведных старонак пашпарта грамадзяніна СССР узору 1974 г.) альбо
- матываванае хадайніцтва зацікаўленага дзяржаўнага органа аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая мае выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту альбо валодае прафесіяй або кваліфікацыяй, якiя прадстаўляюць дзяржаўны інтарэс для Рэспублікі Беларусь, адрасаваную да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь альбо
- копіі дакументаў, якія сведчаць аб тым, што заяўнік раней знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
- квітанцыя аб аплаце консульскага збору або дакумент аб вызваленні ад яго аплаты;
- дакумент аб адсутнасці (наяўнасці) судзімасці, выдадзены кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, у тым ліку на дзяцей ва ўзросце ад 14 гадоў.
Пры падачы заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі да заявы аднаго з бацькоў далучаюцца копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей і натарыяльна засведчаная згода кожнага дзіцяці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на прыём у грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Калі адзін з бацькоў хадайнічае аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнімі дзецьмі, прадстаўляецца натарыяльна засведчаная згода другога з бацькоў — замежнага грамадзяніна на прыём дзяцей у грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Калі месца знаходжання другога з бацькоў – замежнага грамадзяніна невядома, заяўнікам падаецца дакумент, які пацвярджае гэты факт.
Да заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь могуць быць далучаны іншыя дакументы, якія маюць значэнне пры разглядзе пытання аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу акрэдытаваным перакладчыкам на адну з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Усе дакументы павінны быць прадстаўлены ў арыгінале з дадаткам трох ксеракопій, заява, анкета і аўтабіяграфія падаюцца ў трох экзэмплярах.
Консульскі збор за разгляд заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь складае 70 еўра.
Аплата выконваецца толькі пасля прыёму дакументаў консульскім супрацоўнікам.