Выдача даведак для ўступлення ў шлюб на тэрыторыі Турцыі
Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)
Для заключэння шлюбу на тэрыторыі Турцыі разам з іншымі дакументамі ў турэцкія органы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану неабходна прадстаўляць даведку, якая пацвярджае адсутнасць запісу акта аб заключэнні шлюбу на тэрыторыі Беларусі.
Для афармлення гэтай даведкі неабходна звярнуцца ў Генеральнае консульства з наступнымі дакументамі:
пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (а таксама копіі ўсіх старонак пашпарта з адзнакамі ў двух экзэмплярах);
- заява;
- арыгінал даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, атрыманай у органах ЗАГС ў Рэспубліцы Беларусь (звяртаем увагу, што даведка сапраўдная на працягу 6 месяцаў з дня выдачы);
- квітанцыя аб аплаце консульскага збору.
На падставе прадстаўленых дакументаў Генеральнае консульства афармляе даведку на турэцкай мове. Подпіс консульскага супрацоўніка і пячатка Генеральнага консульства на даведцы павінны быць засведчаны ў любым раённым аддзяленні правінцыі Стамбул (каймакамлыцэ) для выкарыстання ў краіне з мэтай заключэння шлюбу.
Консульскі збор за выдачу даведкі складае 35 еўра.