:

Парадак апавяшчэння аб наяўнасці замежных дакументаў

Паважаны суайчыннік!

 

У сувязі з вялікай колькасцю зваротаў, калі ласка, просім Вас уважліва азнаёміцца з інфармацыяй, пададзенай ніжэй.

На бягучы момант дзейнічае рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2023 г. № 242-З “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”.

Сярод іншага Законам устанаўліваецца:

абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць на дзень уступлення ў сілу Закона грамадзянства замежнай дзяржавы або дазвол на жыхарства або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які прадастаўляе права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу Закона (11 лiпеня 2023 г.);

абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы або атрымалі дазвол на жыхарства або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі, на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы;

права грамадзян Рэспублікі Беларусь у выпадку спынення грамадзянства замежнай дзяржавы або спынення дзеяння дазвола на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі, праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы.

ВАЖНА.
Інфармаванне наконт:

  • набыцця замежнага грамадзянства – гэта прадастаўленне дакумента аб даце і (або) падставах набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы;
  • атрымання пасведчання на жыхарства – гэта прадастаўленне пасведчання на жыхарства або іншага дакумента, што прыраўноўваецца да яго, г. зн. дакумента, які прадастаўляе грамадзянам права на пражыванне ў замежнай краіне звыш за 90 дзён у год (у паўгоддзе) і не з’яўляецца візай;
  • атрымання іншага дакумента, які прадастаўляе права на ільготы і іншыя перавагі, – гэта прадастаўленне дакумента, які пацвярджае этнічную прыналежнасць грамадзяніна ці яго этнічную самаідэнтыфікацыю, а таксама прадастаўляе ў замежнай краіне права на ільготы і перавагі ў палітычнай, рэлігійнай ці іншых сферах, звязаных з нацыянальнай прыналежнасцю (напрыклад, карта паляка).

Для рэалізацыі палажэнняў Закона аб прадастаўленні звестак аб наяўнасці замежных дакументаў грамадзяне Рэспублікі Беларусь паведамляюць Генконсульству ў Стамбуле ў наступным парадку.

1. Заяўнікам падаюцца:

  • паведамленне з асабістым подпісам (у дачыненні да непаўналетніх інфармацыю падаюць законныя прадстаўнікі)
    - спампаваць форму для запаўнення ў электронным выглядзе можна тут;
     — спампаваць бланк для ўласнаручнага запаўнення можна тут.
  • копіі старонак замежнага дакумента(аў), якія змяшчаюць звесткі аб прозвішчы, уласным імені, імені па бацьку (калі такое ёсць) грамадзяніна, найменні, серыі (калі такая ёсць), нумары, даце выдачы, тэрміне дзеяння, у тым ліку аб даце і (або) падставе набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы (напрыклад: kimlik + vukuatlı nüfus kayıt örneği; ikamet; çalışma izni);

Даведка. Выпіску з рэестра насельніцтва (Vukuatlı nüfus kayıt örneği) можна атрымаць у адзінай электроннай базе даных насельніцтва Турцыі E-devlet або ў любым упраўленні па справах насельніцтва (Nüfus Müdürlüğü). Дакумент у абавязковым парадку павінен змяшчаць дату набыцця замежнага грамадзянства (Vatandaşlık).

  • копіі старонак 31, 32, 33 пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
  • пры падачы паведамлення законным прадстаўніком грамадзяніна таксама прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (даверанасць, пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга або іншы дакумент).

У выпадку наяўнасці ў грамадзяніна Беларусі некалькіх замежных дакументаў інфармаванне ажыццяўляецца па кожным з іх.

2. Генеральнае консульства пасля праверкі і прыёму паведамлення афармляе і выдае (накіроўвае) заяўніку апавяшчэнне з подпісам консульскай службовай асобы і ўчыненай гербавай пячаткай. Паведамленне лічыцца прынятым пасля атрымання з Генконсульства апавяшчэння.

Заяўнікі маюць права падаць/накіраваць паведамленне адным з наступных спосабаў:

  • асабіста (запісаўшыся на консульскі прыём);
  • па пошце або кур'ерскай службай (разам са зваротным аплачаным і падпісаным канвертам або папярэдняй аплатай за перасылку паведамлення па пошце);
  • праз сайт https://обращения.бел (карыстацца можна пасля рэгістрацыі) або праз Адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (доступ часова абмежаваны ў Турэцкай Рэспубліцы);
  • па каналах электроннай сувязі па адрасе паштовай скрыні turkey.istanbul@mfa.gov.by (толькі калі сайт https://обращения.бел ў вашым рэгіёне не працуе!).

У апошнiм выпадку ад заяўніка чакаецца ўказанне ў тэме электроннага звароту наступнай назвы «Замеждакументы_Іваноў (прозвішча грамадзяніна)».
Тэкст звароту складаецца ў адвольным парадку. Напрыклад: Добры дзень, накіроўваю інфармацыю аб наяўнасці замежных дакументаў у грамадзяніна Іванова Івана Іванавіча. Мой тэлефон для сувязі +90_______, адрас пражывання ў Турцыі: _______.
У дадатак да звароту прымацоўваюцца тры файлы ў фармаце *.pdf / *.jpeg з наступнымі назвамі:
1. паведамленне_Іваноў;
2. замеждакументы_Іваноў (некалькі старонак замеждакумента(аў) скануюцца ў адзін файл);
3. белпашпарт_Іваноў (некалькі старонак дакумента скануюцца ў адзін файл).

Без падачы паведамлення і іншых дакументаў, пазначаных на сайце, інфармацыя лічыцца непрадастаўленай.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці