:

Натарыяльныя дзеянні

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 г. «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» і Консульскім статутам Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 г. № 82, службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры асабістым звароце заяўніка і наяўнасці звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору. Генеральнае консульства, як правіла, выдае запатрабаваны натарыяльны дакумент у дзень звароту заяўніка.

ВАЖНА!
У большасці выпадкаў афармлення натарыята грамадзянін, які выпатрабуе ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння ў дачыненні да самога сябе, прад'яўляе:

  • уласны пашпарт (грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або замежнай дзяржавы);
  • дадзеныя асобы ў выглядзе ксеракопіі яго/яе пашпарта, якая вызначана як другі бок натарыяльнага дзеяння (гаворка аб даверанай асобе або суб'екце згоды/адмовы, інш.), асабістая прысутнасць такіх асоб неабавязковая;
  • узгоднены тэкст натарыяльнага дакумента (аптымальна папярэдняе ўзгадненне такога дакумента з натарыусам або службовай асобай па месцы яго прад'яўлення ў Рэспубліцы Беларусь);
  • дакументальнае пацвярджэнне блізкага сваяцтва, у выпадку наяўнасці такога (для выкарыстання скарочанага тарыфу консульскага збору, у выпадку, калі такое скарачэнне прадугледжана, глядзець ніжэй);
  • пацвярджэнне аплаты консульскага збору.

Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабумоўленыя выпраўлення; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзянаў, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асобаў.

Генконсульства мае права здзяйсняць наступныя натарыяльныя дзеянні:

  • сведчыць завяшчанні;
  • сведчыць згоды, адмовы;
  • сведчыць вернасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў;
  • сведчыць сапраўднасць подпісу на дакументах;
  • сведчыць вернасць перакладу дакументаў з адной мовы на іншую;
  • сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў жывых;
  • сведчыць факт знаходжання грамадзяніна ў пэўным месцы;
  • сведчыць тоеснасць грамадзяніна з асобай, намаляванай на фатаграфіі;
  • сведчыць час прад'яўлення дакументаў;
  • выдаваць дублікаты натарыяльных дакументаў, экзэмпляры якіх ёсць на захоўванні ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь;
  • сведчыць даверанасці зацікаўленых асоб, якія з'яўляюцца работнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў або гандлёвых прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, і членаў іх сем'яў, іншых асоб, пералік якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама адмену такіх даверанасцей.  

Iльготы для асобных катэгорый асоб па консульскаму збору прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 г.

ВАЖНА! За выкананне ўсіх відаў натарыяльных дзеянняў прымяняюцца стаўкі консульскага збору ў памеры пяцьдзесят (50) адсоткаў ад усталяванай стаўкі пры звароце за іх правядзеннем грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца пенсіянерамі (па прад'яўленні пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь), інвалідамі, а таксама законных прадстаўнікоў асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі, якія дзейнічаюць ад іх імя і ў іх інтарэсах (за выключэннем натарыяльных дзеянняў, за выкананне якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад консульскага збору).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці