Тэхнічныя патрабаванні да фатаграфій
Памер трафарэта для фотадруку 40 x 50 мм.
Даўжыня выявы асобы ад падбародка да заканчэння валасянога покрыва галавы ўсталёўваецца ў межах ад 32 да 35 мм.
Выява размяшчаецца на трафарэце для фотадруку так, каб свабоднае ад выявы верхняе поле над галавой было 2-3 мм.
Фатаграфаванне выконваецца на роўным светлым фоне пры пярэдне-верхне-бакавым асвятленні.
Фатаграфаванне павінна быць выканана ў анфас, гэта значыць пры навядзенні фотакамеры на рэзкасць пагрудная выява фатаграфаванага размяшчаецца ў кадравым акне так, каб уяўная сярэдняя вертыкальная лінія кадравага вокна супадала з сярэдняй лініяй асобы фатаграфаванага, а сярэдняя гарызантальная лінія праходзіла праз ніжнія краi вачніц і слыхавыя адтуліны вушных ракавін.
Фатаграфаваны павінен быць без галаўнога ўбору. Не дапускаецца наяўнасць на твары, шыі, прадметах адзення фатаграфаванага (у межах трафарэта для фотадруку) сімволікі, не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку (акрамя ювелірных вырабаў і біжутэрыі), а таксама фатаграфаванне ў форменнай вопратцы. Не дапускаецца фатаграфаванне ў цёмных (сонцаахоўных) акулярах (акрамя інвалідаў па зроку).
Пры вырабе фатаграфій дапускаецца толькі тэхнічная рэтуш. Выява на фатаграфіі павінна быць выразнай, не дапускаюцца заломы, драпіны, парушэнне эмульсійнага пласта, зацёкi, розныя віды вэлюму.