:

Консульскі ўлік

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь вядуць консульскі ўлік грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць або часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Для пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзяне павінны звярнуцца ў загранустанову ў дзяржаве пастаяннага пражывання (часовага знаходжання), а ў выпадку яе адсутнасці — у загранустанову ў іншай бліжэйшай дзяржаве.

Консульскі улік грамадзян, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь (сталы консульскі ўлік), з’яўляецца абавязковым і ажыццяўляецца ў адносінах да грамадзян, якія аформілі выезд для сталага пражывання (аформілі сталае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь.

Консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь (часовы консульскі ўлік), ажыццяўляецца па іх жаданні. Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік грамадзяне звяртаюцца ў замежную ўстанову ў дзяржаве часовага знаходжання.

Запіс на консульскі прыём па тэлефоне (перайсці па спасылцы)

Сталы консульскі ўлік

Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • адзін каляровы фотаздымак заяўніка, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт, а ў выпадку адсутнасці — пасведчанне аб нараджэнні;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі замежнай дзяржавы;;
  • документ, пацвярджаючы ўнясенне платы.

Пры пастаноўцы на сталы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
    пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга (пры наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Дакументы павінны быць аформлены на імя непаўналетняга.

Консульскі збор за пастаноўку на сталы консульскі ўлік складае 10 еўра. Пастаноўка на консульскі ўлік асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, робіцца бясплатна.

З 01.09.2021 працэдура зняцця з консульскага ўліку выключана з пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Адпаведная адзнака ў пашпарт (небіяметрычны і біяметрычны) праводзіцца органам унутраных спраў — грамадзянам, якія вярнуліся на сталае пражыванне ў Беларусь, а грамадзянам, якія звярнуліся з заявай аб пастаноўцы на сталы консульскі ўлік у іншую загранустанову — такой загранустановай.

Часовы консульскі ўлік

Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, заяўнік прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • адзін каляровы фотаздымак заяўніка, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт;
  • дакумент, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве.

Пры пастаноўцы на часовы консульскі ўлік грамадзяніна, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе наступныя дакументы:

  • заява;
  • адзін каляровы фотаздымак непаўналетняга, які адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
  • пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга;
  • дакумент, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне ў дадзенай замежнай дзяржаве.

Дакументы павінны быць аформлены на імя непаўналетняга. Дадаткова прадстаўляецца пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

Пастаноўка на часовы консульскі ўлік праводзіцца бясплатна.
Максімальны тэрмін пастаноўкі на часовы консульскі ўлік на тэрмін да 2 гадоў і залежыць ад шэрагу абставін, у тым ліку тэрмін часовага знаходжання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у замежнай дзяржаве.
Зняцце з часовага консульскага ўліку ажыццяўляецца аўтаматычна пасля заканчэння яго тэрміну.

 

Тэрмін пастаноўкі на сталы або часовы консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце і 10 дзён з дня падачы заявы — пры накіраванні дакументаў поштай.


Заканадаўства ў сферы консульскага ўліку:

Закон Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2009 №49-З «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь и ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь»;

Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 N 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;

Пастанова Савета Міністраў Республики Беларусь от 25.02.2010 № 270 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення банка дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці