Аб дзеянні бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і Турцыяй
Паміж Беларуссю і Турцыяй дзейнічае Пагадненне аб узаемнай адмене віз, у адпаведнасці з якім грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць бесперапынна знаходзіцца на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі да 30 дзён з даты іх уезду.
Пры гэтым агульная працягласць іх знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу аднаго года з даты першага ўезду.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі на працягу перыяду звыш 30 дзён, а таксама ажыццяўляюць паездкі ў Турцыю ў мэтах працоўнай дзейнасці, вучобы, навуковай дзейнасці і (або) ўз'яднання сям'і, павінны загадзя звяртацца за атрыманнем віз да Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Поўны тэкст Пагаднення тут (на рускай мове)