Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле
Швед Аляксей Дзмітрыевіч нарадзіўся 31 снежня 1978 г. у г.Кастраме (СССР / Расійская Федэрацыя).
У 2000 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
2001 — 2004 гг. — трэці, затым другі сакратар службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2004 г. — снежань 2007 г. — другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі
студзень 2008 — 2011 г. — першы сакратар, затым начальнік аддзела інфармацыйнага забеспячэння ўпраўлення інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2011 — 2014 гг. — консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Рэспубліка Польшча)
2014 — 2015 гг. — дарадца ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
2015 — 2017 гг. — начальнік аддзела садзейнічання інвестыцыям і суправаджэння праектаў Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Ад чэрвеня 2018 г. — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле
Акрамя родных моваў (рускай і беларускай), валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.