:

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле прыняло ўдзел у міжнароднай выставе тканін, пражы і тэкстыльных аксесуараў Texhibition Istanbul

15.09.2025 г.

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле прыняло ўдзел у міжнароднай выставе тканін, пражы і тэкстыльных аксесуараў Texhibition Istanbul, якая прайшла ў выставачным цэнтры Istanbul Fair Center з 10 па 12 верасня 2025 года.

 

 

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступілі намеснік міністра гандлю Турцыі Волкан Агар, прэзідэнт Стамбульскай асацыяцыі экспарцёраў тэкстылю і сыравіны Ахмет Оксюз, старшыня Турэцкай асацыяцыі экспарцёраў Мустафа Гюльтэпе.

Паводле ацэнак арганізатараў, у выставе прынялі ўдзел больш за 500 вядучых кампаній тэкстыльнай індустрыі, сярод якіх найбуйнейшыя вытворцы тканін, пражы і аксесуараў, а таксама інавацыйныя брэнды з Турцыі і іншых краін. З выставай азнаёміліся звыш 22 000 наведвальнікаў са 112 краін, уключаючы прадстаўнікоў беларускіх кампаній: Аршанскі льнокамбінат, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, ТАА «Модны прынт» і ПП «ALetto».

У межах мерапрыемства прадстаўнікі беларускіх кампаній правялі сустрэчы з міжнароднымі партнёрамі, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і заключылі кантракты на пастаўку тэкстыльнай прадукцыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці