:

Аб візіце ў Стамбул беларускай дэлегацыі дзелавых колаў

27.04.2023 г.

У перыяд з 26 па 29 красавіка 2023 г. у Стамбуле знаходзіцца дэлегацыя дзелавых колаў пры арганізацыйнай падтрымцы Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У склад дэлегацыі ўвайшло кіраўніцтва сямі беларускіх прадпрыемстваў. Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у міжнароднай юбілейнай 45-й будаўнічай выставе “Yapı — Turkeybuild Istanbul”, якая адкрылася ў Стамбуле. У першы дзень працы дэлегацыі ўстановачную сустрэчу з яе членамі правёў Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед.

У ходзе знаходжання ў Стамбуле беларускіх прадстаўнікоў плануецца шэраг двухбаковых перагавораў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці