:

Аб рэтраспектыўным кінапаказе ў Чанакале да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

24.06.2023 г.

24 чэрвеня 2023 г. у будынку кандыдата ў Ганаровыя консулы Беларусі ў Чанакале адбыўся рэтраспектыўны паказ ваеннай кінастужкі «Брэсцкая крэпасць» рэжысёра Аляксандра Кота.

Паказ, арганізаваны кандыдатам у Ганаровыя консулы Беларусі Рыдванам Дэмірханам пры падтрымцы беларускіх Пасольства ў Анкары і Генконсульства ў Стамбуле, быў прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На паказе, які сабраў больш за 60 чалавек, прысутнічаў віцэ-губернатар правінцыі Чанакале, прадстаўнікі грамадскасці і бізнэсу, мясцовая прэса.

У выступленнях Пасла Беларусі Віктара Рыбака і Генконсула Аляксея Шведа адзначана роля Беларусі ў дасягненні Вялікай Перамогі, улічваючы тую высокую цану, якую прыйшлося за яе заплаціць народам усяго Савецкага Саюза, недапушчальнасць перапісвання старонак мінулага, важнасць міру і стварэння ва ўмовах бясконца турбулентнага свету.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці